Караблекрушэнне ля Кратонэ (2023)
Караблекрушэнне ля Кратонэ — інцыдэнт, які адбыўся 26 лютага 2023 года, калі пры спробе прыбіцца да ўзбярэжжа Калабрыі на поўдні Італіі ў суровых пагодных умовах затанула судна з мігрантамі. На борце знаходзілася ад 150 да 200 чалавек, з якіх не менш за 68 чалавек загінулі, у тым ліку дзіця ва ўзросце да аднаго года. 81 бежанец быў выратаваны.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2010-я гады павялічыўся паток мігрантаў з рэгіёнаў Азіі і Афрыкі, якія пакідалі радзіму ў пошуках лепшага жыцця ў Еўропе[1]. Адзін з асноўных маршрутаў — па моры[2]. Па даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з 2014 года ў Міжземным моры загінула або прапала без вестак больш за 20 000 мігрантаў[2][3].
Інцыдэнт
[правіць | правіць зыходнік]26 лютага 2023 года ля ўсходняга ўзбярэжжа горада Кратонэ затанула судна, якое некалькімі днямі раней адправілася з турэцкага Ізміра[4][5]. Лодка затанула пры спробе прыбіцца, але з-за дрэннага надвор’я ўрэзалася ў скалы. На відэазапісе інцыдэнту відаць, як бярвёны з судна разбіты на кавалкі і плаваюць уздоўж берага. Часткі корпуса лодкі вынесла на сушу[3][6]. Частка абломкаў была заўважана прыблізна ў 300 метрах ад берагавой лініі[7].
Для выратавання выжылых экстранныя службы задзейнічалі маторныя лодкі, судны і верталёт[8], але аперацыя была абцяжарана суровымі ўмовамі надвор’я[9].
На борце знаходзіліся мігранты з Ірана, Пакістана і Афганістана[5], Ірака , Сірыі і Самалі[3]. Усяго на лодцы плылі ад 150 да 240 чалавек[4]. Прынамсі 68 загінулі пры затапленні, у тым ліку 12 дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да аднаго года[1][10][11][12]. 81 чалавек быў выратаваны. Аднаго выжылага арыштавалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі[4].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні выказала глыбокі смутак з нагоды караблекрушэння і асудзіла «абмен» жыццямі мігрантаў на «кошт квітка, выплачанага імі ў ілжывай перспектыве шчаснага плавання»[6][13].
Міністр унутраных спраў Матэа Піянтэдосі падкрэсліў важнасць спынення нелегальных марскіх пераходаў[4].
Папа Рымскі Францыск заявіў, што будзе маліцца за ахвяр трагедыі[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б More than 40 migrants die after boat sinks near southern Italy (англ.). France 24 (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ а б Italy: 43 dead after migrant boat sinks off coastal city of Crotone . WION. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ а б в "Italy shipwreck: Dozens of migrants killed off Calabria coast". BBC News [брытанская англійская]. 2023-02-26. Архівавана з арыгінала 2023-02-26. Праверана 2023-02-26.
- ↑ а б в г Armellini, Alvise (2023-02-26). "Migrant shipwreck in southern Italy kills 58, including children". Reuters(англ.). Архівавана з арыгінала 2023-02-26. Праверана 2023-02-26.
- ↑ а б cue. 43 migrants dead in southern Italy after their boat sinks | The Straits Times (англ.). www.straitstimes.com (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ а б Migrant boat breaks apart off Italy; 43 dead, 80 survivors (англ.). AP NEWS (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ а б Migrant shipwreck in southern Italy kills 43, 80 survivors reported (англ.). gulfnews.com. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ Dozens of migrants have been killed in a shipwreck off the coast of Italy . NPR (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 26, 2023. Праверана February 26, 2023.
- ↑ Migrant shipwreck in Italy kills 43, 80 survivors reported (англ.). DAWN.COM (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ "Italy migrant boat shipwreck: More than 100 people feared dead". BBC News [брытанская англійская]. 2023-02-27. Праверана 2023-02-28.
- ↑ 'Smugglers' charged €8,000 each for migrants' 'voyage of death' to southern Italy, police say (англ.). Sky News. Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ Amante, Angelo. Relatives pay respects as toll from Italy migrant boat wreck rises to 67 (англ.) . ThePrint (1 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
- ↑ Nadeau, Barbie Latza. Children and women among 43 dead as migrant boat hits rocks near Italy (англ.). CNN (26 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.