Карпаўскае вадасховішча
Выгляд
Карпаўскае вадасховішча | |
---|---|
руск.: Карповское водохранилище | |
Каардынаты: 48°38′41″ пн. ш. 43°41′16″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Валгаградская вобласць |
Даўжыня | 15 км |
Шырыня | 3,2 км |
Плошча | 42 км² |
Аб'ём | 0,16 км³ |
Сярэдняя глыбіня | 4 м |
Упадаюць | Карпаўка |
Год напаўнення | 1952 |
Ка́рпаўскае (руск.: Ка́рповское[1]) — вадасховішча ў Валгаградскай вобласці Расіі, самае вялікае ў сістэме Волга-Данскога канала.
Вадасховішча створана ў 1952 годзе ў нізоўях ракі Карпаўка і аддзеленае плацінай са шлюзам і насоснай станцыяй ад Цымлянскага вадасховішча на рацэ Дон. Плошча паверхні вадасховішча 42 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 3,2 км. Сярэдняя глыбіня 4 м, ваганні ўзроўню вады 1 м. Аб’ём вады ў Карпаўскім вадасховішчы 0,16 км³.
Вадасховішча створана ў мэтах суднаходства, рэгулявання сцёку, забеспячэння вадой і арашэння.
Каля паўночнага берага вадасховішча знаходзяцца пасёлкі Ільеўка, Пяціморск, каля паўднёвага — пасёлак Волгаданскі (руск.: Волгодонской).
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 200. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карповское // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 200. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Карповское водохранилище (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)