Касмачэўскае
Выгляд
Касмачэўскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 193.3[1] м |
Даўжыня | 1,3 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,54 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,28 км |
Басейн | |
Выцякаюць | Еленка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Касмачэўскае возера — возера ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бобр, за 23 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.
Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,28 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касмачэўскае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. — С. 196.
- Касмачэўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 512.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)