Слаўнае балота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слаўнае
Каардынаты: 54°14′06″ пн. ш. 29°24′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Плошча 41 км²
Слаўнае (Беларусь)
Слаўнае
Слаўнае

Сла́ўнае — балота вярховага тыпу ў беларусі, у Талачынскім, Крупскім і Круглянскім раёнах, па водападзеле рэк Еленка і Можа (прытокі ракі Бобр).

Мае значныя запасы бітумінознага і гідролізнага торфу, уваходзіць у склад Міжрэчанскай комплекснай сыравіннай базы. Плошча балота складае 4,1 тыс. га, у межах прамысловага паклада 3,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 7,8 м, сярэдняя 3,2 м, ступень распаду 22 %, попельнасць 2 %. Станам на 1 студзеня 1984 запасы торфу 10 млн т. На балоце ёсць сапрапель, на 45 % плошчы — подсцільны торф. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.

На балоце азёры Касмачэўскае, Сярэдняе, Яложынскае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]