Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Верхнядзвінск)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
55°46′57″ пн. ш. 27°56′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Верхнядзвінск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1809 |
Стан | руіны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у Верхнядзвінску, памятнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У «Памятнай кніжцы Віцебскай губерні» на 1882 г. сказана, што пры касцёле існавала вучылішча. Сам касцёл, плябанскія дамы, лаўкі, агароджа і брама склалі адзіны архітэктурны ансамбль, хаця і будаваліся ў розныя гады. Касцёл пабудаваны ў цэнтры горада ў 1809 г. з цэглы, адноўлены ў 1867 г. Адзначаны на плане горада 1838 г. паміж вуліцамі Дзвінскай, Маскоўскай і Новай. Абноўлены ў 1867 г. (сафіт пакрыты размалёўкай, перароблены алтары, слупы размаляваны пад мармур). Побач з касцёлам у 1860 г. была ўзведзена плябанія і «флигель… посредине сени, при них часовня, стайня и сарай под одною драничною крышею» (пры плябаніі дзейнічала вучылішча). Адпаведна «Візіце Дрысінскага касцёла» 1740 г. папярэдні «касцёл драўляны на падмурку, гонтам крыты», быў пабудаваны ў 1734 г. У 1899 г. плябанія згарэла, ксёндз Какола-Кулак пабудаваў новую плябанію і аднавіў мураваны храм. У савецкі час выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, у 1990 г. вернуты парафіянам і рэстаўрыраваны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольная ў плане 3-нефавая 1-вежавая базіліка з 3-граннай апсідай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. Да тарцовай грані апсіды далучана нізкая прамавугольная сакрысція пад 2-схільным пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — цыркульная арка. Яе форма выкарыстана ў складаным рытме вокнаў і праёмаў масіўнай 2-яруснай 4-граннай званіцы з шатровым пакрыццём, фасаднай дэкаратыўнай аркатуры. Прафіліроўкі і абломы абрамляюць праёмы і карніз.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем на папружных арках. Нефы размяжоўваюцца аркадай на магутных пілонах. На левай сцяне прэсбітэрыя навешаны амбон. У інтэр'еры 3 алтары, галоўны з якіх вырашаны дарычным 4-калонным порцікам з лучковым франтонам. Уздоўж бакавых сцен размяшчаліся тэракотавыя пано-стацыі «Крыжовы шлях Хрыста». У сакрысціі мелася некалькі арнатаў са слуцкіх паясоў. У 1899 г. інтэр'ер абноўлены: распісаны пад мармур сафіт і міжнефавыя слупы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2007. — С. 57.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Верхнядзвінск) на Вікісховішчы |