Касцёл Святога Юзафа Абручніка (Вільнюс)
Касцёл | |
Касцёл Святога Юзафа Абручніка | |
---|---|
54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Стэфан Пац |
Дата заснавання | 1668 |
Будаўніцтва | 1655—1692 гады |
Дата скасавання | 1876 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Юзафа Абручніка — колішні каталіцкі культавы комплекс у горадзе Вільнюсе. Цяпер на месцы кляштару кармелітак размяшчаецца сквер Лаздзіну Пеледа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стэфан Пац, падканцлер вялікі літоўскі, прыклаў намаганні ў стварэнні кляштара для манахінь-кармелітак у 1635 годзе.
Праз год віленскі біскуп Абрагам Война даў згоду на будаўніцтва, а ў 1637 годзе рымскі Папа Урбан VIII надаў фундацыю (breve fundacyjne). На поўдні Старога Горада гістарычнага цэнтра Вільні паміж Вострай i Рудніцкай брамамі непадалёку ад былой Круглай вежы абарончых гарадскіх сцен з 1638 года пачалося будаўніцтва бажніцы.
Для патрэб кляштара было куплена некалькі камяніц у горадзе. Працягваючы справы бацькі, новым фундатарам бажніцы стаў яго сын — Крыштаф Жыгімонт Пац. Менавіта з яго ініцыятывы першапачаткова драўляныя касцёл i кляштарныя пабудовы адбудоўваюцца з цэглы. Кляштар разбудоўваецца ў 1646—1949 гадах, будаўніцтва бажніцы было распачата ў 1655 годзе, але было спынена ў час вайны 1654—1667 гадоў.
У 1667 годзе манахіні-кармеліткі вяртаюцца ў Вільню i будаўніцтва працягваецца. Віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі ў 1692 годзе асвяціў касцёл.
У сярэдзіне XIX стагоддзя большасць кляштароў кармелітаў, што апынуліся ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Расійскай імперыі, былі скасаваны. Пасля паражэння вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў, расійскімі ўладамі кляштар быў зачынены ў 1865 годзе.
Пакінутыя касцёл i кляштар, разам з некаторымі пабудовамі гэтага квартала горада па загаду расійскага ўрада цалкам былі разабраны на будматэрыялы ў 1876—1877 гадах з плануемай арганізацыяй на гэтым месцы гандлёвай плошчы i рынка, празванага «Басячкоўскім» менавіта з-за знаходзячагася раней на гэтым месцы кляштара кармелітак «босых». Але з-за нязручнага месцазнаходжання гэты рынак праіснаваў толькі да 1906 года.
У 1992 годзе было прынята рашэнне аб аднаўленні касцёла Святога Юзафа на новым месцы — у віленскім мікрараёне Пілайтэ на правым беразе ракі Віліі ў паўночна-заходняй частцы горада. Асвячэнне нановазбудаванага касцёла адбылося ў 2001 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл уяўляў сабой выцягнутую ў плане бязвежавую аднанававую базіліку з трансептам у форме лацінскага крыжа. На перакрыжаванні нефа i трансепта на даху ўсталяваны барочны псеўдакупал — сігнатурка.
Галоўны фасад упрыгожаны калонамі i пілястрамі з тасканскім ордэнам, уваходны партал таксама ўпрыгожаны паўкалонамі, злучанымі арачным карнізам. Унутры касцёла знаходзілася пяць алтароў. У нішах навы знаходзіліся статуі Св. апосталаў Пятра i Паўла[1].
Зноскі
- ↑ Касцел Св. Юзафа Абручніка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.