Крыштаф Жыгімонт Пац
Крыштаф Жыгімонт Пац | ||
![]() Герб «Газдава» | ||
| ||
---|---|---|
1658 — 1684 | ||
Папярэднік | Альбрэхт Станіслаў Радзівіл | |
Пераемнік | Марцыян Аляксандр Агінскі | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дыпламат | |
Нараджэнне | 1621[1][2][…] | |
Смерць | 10 студзеня 1684
| |
Дынастыя | Род Пацаў | |
Бацька | Стэфан Пац | |
Маці | Ганна Марцыбела Рудаміна-Дусяцкая | |
Жонка | Клара Ізабела Пац[d] | |
Дзеці | Сын (памёр у маленстве) | |
Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658).
Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паохдзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Сын Стэфана Паца і Ганны Марцыбелы Рудаміны-Дусяцкай.
Вычыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камедулаў, фундаваў там іхні кляштар. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях.
Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся французскай арыентацыі, з’яўляўся прыхільнікам ідэй каралевы Людвікі Марыі Ганзагі.
У 1658 годзе атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю.
У 1673 годзе Крыштаф Пац дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці сойм павінны быў праходзіць у Гродне.
Памёр у 1684 годзе, нашчадкаў не пакінуў, адзіны яго сын памёр у васьмігадовым узросце.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 423. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033803677 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Krzysztof Zygmunt Pac // opac.vatlib.it
- ↑ Krzysztof Zygmunt Pac // NUKAT — 2002.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033803677 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1621 годзе
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1684 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Род Пацаў
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Падканцлеры літоўскія
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Старосты ковенскія
- Старосты пінскія
- Старосты астрынскія
- Адміністратары Гарадзенскай эканоміі
- Адміністратары Аліцкай эканоміі