Стэфан Пац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Пац
Stefan Pac. Стэфан Пац (1601-39).jpg
Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
Падканцлер літоўскі
1635 — 1640
Папярэднік Павел Стэфан Сапега
Пераемнік Марцыян Трызна
Надворны падскарбі літоўскі
1630
Папярэднік Павел Валовіч
Пераемнік Ян Войцех Ракоўскі
Вялікі падскарбі літоўскі
1630 — 1635
Папярэднік Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Мікалай Трызна
 
Нараджэнне 1587(1587)
Смерць 17 лістапада 1640(1640-11-17)
Пахаванне
Род Пацы
Бацька Мікалай Дамінікавіч Пац
Маці Соф'я Сапегаў
Жонка Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d]
Дзеці Крыштаф Жыгімонт Пац, Мікалай Стэфан Пац, Міхал Казімір Пац, Ганна з Пацаў[d] і Соф'я з Пацаў[d]

Стэфан Пац (1587 — 1640) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар (16151630) і рэферэндар літоўскі (16261630), падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (16301635), падканцлер вялікі літоўскі1635).

Быў старостам берасцейскім, прэнскім і вілкавішскім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын берасцейскага падкаморага Мікалая Паца і Соф’і з Сапегаў.

Навучаўся ў Італіі, па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае паслядоўна займаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), вялікага пісара, рэферэндара, падскарбія і падканцлера.

Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў, у тым ліку аблогі Смаленска ў 1610 годзе.

У 1624—1625 гадах, суправаджаючы каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго паездцы па Еўропе (Германія, Брусель, Нідэрланды, Італія і інш.), вёў падарожны дыярыуш. У 1854 годзе была выдадзена кніга дарожных нататак Стэфана Паца «Карціна еўрапейскіх двароў у пачатку XVII стагоддзя» (польск.: Obraz dworów europejskich na początku XVII wieku).

Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармелітак і касцёл Святога Юзафа ў Вільні, таксама спрыяў будове касцёла Святой Тэрэзы, у якім і быў пахаваны.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай Дусяцкай (пам. каля 1643) меў меў трох сыноў і дзвюх дочак:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]