Перайсці да зместу

Каэтану Велозу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каэтану Велозу
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 жніўня 1942(1942-08-07)[1][2] (82 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Маці Dona Canô[d]
Жонка Paula Lavigne[d]
Дзеці Moreno Veloso[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі пісьменнік, палітык, спявак, гітарыст, джаз-гітарыст, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, кінарэжысёр
Інструменты гітара[3] і вакал[3][3]
Жанры música popular brasileira[d] і music of Brazil[d][3]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
caetanoveloso.com.br
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Каэтану Эмануэл Віяна Тэлес Велозу (парт.-браз. Caetano Emanuel Viana Telles Veloso; нар. 7 жніўня 1942 года) — бразільскі кампазітар, спявак і гітарыст, прадстаўнік бразільскай папулярнай музыкі. Пяціразовы лаўрэат прэміі «Грэмі», у 2012 годзе атрымаў «Лацінскую Грэмі» ў намінацыі «Чалавек года».

Ураджэнец штата Баія, Велозу быў натхнёны поспехам сваёй сястры, спявачкі Марыі Бетаніі, на пераезд у Рыа-дэ-Жанейра ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён пачаў сачыняць і выконваць музыку, якая, адштурхваючыся ад традыцыйнай боса-новы, убірала ў сябе стылявыя асаблівасці рок-музыкі, перш за ўсё, амерыканскага фолк-рока і арт-рока.

Ваенная хунта, якая знаходзілася ва ўладзе ў Бразіліі, не ўхваляла канцэртныя выступленні Жыла і Велозу, лічачы іх рассаднікам радыкалізму сярод моладзі. Пасля дэманстратыўнага сумеснага канцэрта абодва музыканты былі ў 1969 г. высланы ў Лондан, дзе жылі два гады. Пасля вяртання ў Бразілію Велозу працягнуў актыўную канцэртную дзейнасць, і з часам яго выступленні зрабіліся візітнай карткай сучаснай бразільскай музыкі.

У канцы XX стагоддзя Велозу запісаў альбом, прысвечаны памяці Феліні і Мазіны. Пасля з’яўлення ў фільме Педра Альмадовара «Пагавары з ёй» ён быў запрошаны выступіць на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». У 2004 годзе выйшаў першы англамоўны альбом Велозу, Foreign Sound, у якім ён прадставіў уласныя версіі класічных поп-стандартаў.

Зноскі

  1. Cunningham J. M. Caetano Veloso // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Itaú Cultural Caetano Veloso // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.