Каўказская армія (Першая сусветная вайна)
Каўказская армія (палявая) Кав.А | |
---|---|
Гады існавання | ліпень 1914 года — май 1918 года |
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | гл. спіс франтоў |
Тып | армія |
Дыслакацыя | Каўказская ваенная акруга |
Удзел у |
Першая сусветная вайна (1914—1918) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. Галоўнакамандуючыя |
Каўказская армія — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (палявая армія) на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў падчас Першай сусветнай вайны.
Скарочанае найменне — Кав. А.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У 1914 годзе:
- Палявое ўпраўленне (штаб)
- Часці армейскага падпарадкавання
- 1-ы Каўказскі армейскі корпус
- дзве пяхотныя дывізіі (20-я і 39-я)
- Кубанская пластунская брыгада
- 1-я Каўказская казачая дывізія
- 2-і Туркестанскі армейскі корпус
- дзве стралковыя брыгады (4-я і 5-я Туркестанские)
- Закаспійская казачая брыгада
Перад пачаткам ваенных дзеянняў Каўказская армія была раззасяроджаная на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі напрамкамі:
- КарскІ кірунак (Карс — Эрзерум) — каля 6 дывізій у раёне Ольты — Сарыкамыш,
- Эрыванскі кірунак (Эрывань — Алашкерт) — каля двух дывізій, узмоцненых значным лікам конніцы, у раёне Ігдыря.
Флангі прыкрываліся невялікімі атрадамі сфармаванымі з памежнай варты, казакоў і апалчэння: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батуму, а левы — супраць курдзкіх раёнаў, дзе з абвяшчэннем мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана.
Усяго Каўказская армія налічвала каля 153 батальёнаў, 175 казацкіх сотняў і 350 гармат. Ёй супрацьстаяла 3-я турэцкая армія (каля 100 батальёнаў, 35 эскадронаў, 244 гарматы).
У красавіку 1917 года Каўказская армія была ператворана ў Каўказскі фронт, але ў складзе гэтага фронту была зноў сфарміравана Каўказская армія.
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
- упраўленне
- I Каўказскі армейскі корпус
- IV Каўказскі армейскі корпус
- V Каўказскі армейскі корпус
- VI Каўказскі армейскі корпус
- VII Каўказскі армейскі корпус
- II Туркестанскі армейскі корпус
- Каўказскі кавалерыйскі корпус
У складзе
[правіць | правіць зыходнік]- Каўказскай ваеннай акругі
- з красавіка 1917 года Каўказскага фронту
Галоўнакамандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]На пачатковым этапе галоўнакамандуючым Каўказскай арміі быў каўказскі намеснік і галоўнакамандуючы войскамі Каўказскай ваеннай акругі генерал-ад'ютант І. І. Варанцоў-Дашкоў. Ён, аднак, удзелу ў распрацоўцы аперацый і кіраўніцтве войскамі практычна не прымаў, перадаўшы камандаванне арміяй свайму памочніку генералу А. З. Мышлаеўскаму, затым генералу М. М. Юдзенічу.
- 30.08.1914 — 23.08.1915 — генерал ад кавалерыі І. І. Варанцоў-Дашкоў;
- 23.08.1915 — 02.03.1917 — генерал ад кавалерыі Вялікі князь Мікалай Мікалаевіч Малодшы;
- 03.03.1917 — 03.04.1917 — генерал ад інфантэрыі М. М. Юдзеніч.
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- 24.01.1915 — 03.03.1917 — генерал ад інфантэрыі М. М. Юдзеніч;
- 03.04.1917 — 11.09.1917 — генерал ад інфантэрыі Міхаіл Аляксеевіч Пржэвальскі;
- 05.06.1917 — 16.06.1917 — ЧВА генерал ад кавалерыі Мікалай Мікалаевіч Баратаў;
- 18.06.1917 — 24.10.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Уладзіміравіч Дэ-Віт;
- 02.10.1917 — ??.03.1918 — генерал-лейтэнант Ілля Зурабавіч Адзішэлідзэ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.