Квет Кетуміле Масірэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Квет Кетуміле Масірэ
англ.: Quett Ketumile Joni Masire
2-і прэзідэнт Батсваны[d]
13 ліпеня 1980 — 31 сакавіка 1998
Папярэднік Серэтсэ Кхама
Пераемнік Фестус Магае
віцэ-прэзідэнт Батсваны[d]
30 верасня 1966 — 13 ліпеня 1980
Пераемнік Lenyeletse Seretse[d]
міністр фінансаў Батсваны[d]
1967 — 1968
Папярэднік Benjamin C. Thema[d]
Пераемнік James G. Haskins[d]
міністр фінансаў Батсваны[d]
1971 — 1980
Папярэднік James G. Haskins[d]
Пераемнік Peter Mmusi[d]

Нараджэнне 23 ліпеня 1925(1925-07-23)[1][2][…]
Смерць 22 чэрвеня 2017(2017-06-22)[3][1][…] (91 год)
Месца пахавання
Жонка Gladys Olebile Masire[d]
Дзеці Mmasekgoa Masire-Mwamba[d]
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Квет Кетуміле Джоні Масірэ (англ.: Quett Ketumile Joni Masire, нар. 23 ліпеня 1925, Канье, Батсвана) — другі прэзідэнт Батсваны з 13 ліпеня 1980 да 31 сакавіка 1998.

Працаваў школьным настаўнікам. У 1962 стаў адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі Батсваны, пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ў 1966 стаў яе першым віцэ-прэзідэнтам. Пасля таго, як прэзідэнт краіны Серэтсэ Кхама памёр 13 ліпеня 1980 года, Масірэ прыняў на сябе яго абавязкі і быў афіцыйна абраны прэзідэнтам 18 ліпеня. Пераемнікам яго на пасадзе віцэ-прэзідэнта стаў Леньелетсэ Серэтсэ. У цэлым працягваў палітыку папярэдніка. У 1991 узведзены ў рыцарскае званне, узнагароджаны ордэнам святых Міхаіла і Георгія. У 1998 сышоў у датэрміновую адстаўку, пасля чаго новым прэзідэнтам стаў віцэ-прэзідэнт краіны Фестус Магае. З тых часоў займаўся міратворчай дзейнасцю ў ДРК, а з чэрвеня 2007 — у Лесота.

Зноскі