Край (Латвія)
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Latvijas_novadi_%28kr%C4%81s%C4%81s%29.png/400px-Latvijas_novadi_%28kr%C4%81s%C4%81s%29.png)
Край (лат.: novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка найвышэйшага ўзроўню ў Латвіі. Звычайна край складаецца з валасцей і краявога горада, аднак некаторыя краі не маюць унутранага дзялення.
1 ліпеня 2009 года скончылася адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, па якой астатні ад савецкага часу падзел на раёны і гарады рэспубліканскага падначалення змяніўся новым[1]. У 2010 годзе быў дадаткова ўтвораны Мэрсрагскі край. У наш час тэрыторыя Латвіі ўлучае 110 краёў і 9 рэспубліканскіх гарадоў.