Перайсці да зместу

Крайняя Поўнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крайняя Поўнач (руск.: Крайний Север) — частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, размешчаная галоўным чынам на поўнач ад Палярнага круга. Клімат надзвычай суровы. Тэрыторыя Крайняй Поўначы — гэта арктычная зона, тундра і лесатундра, а таксама тайга.

Да Крайняй Поўначы адносяць: Якуцію, Карэлію, Магаданскую і Мурманскую вобласці, Камчацкі край, а таксама асобныя раёны і гарады Архангельскай вобласці, Рэспублікі Комі, Цюменскай вобласці, Краснаярскага края, Іркуцкай і Сахалінскай абласцей, Хабараўскага края, а таксама астравы Паўночнага Ледавітага акіяна і яго мораў, астравы Берынгава і Ахоцкага мораў. Некаторыя тэрыторыі Расіі з суровым кліматам лічацца прыраўнанымі да ўмоў Крайняй Поўначы.

     Раёны Крайняй Поўначы      Мясцовасці, прыраўнаваныя да раёнаў Крайняй Поўначы


  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.443