Перайсці да зместу

Крас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плата Крас у вёсцы Шкоцян

Крас (славенск.: Kras), Карст (ням.: Karst) — вапняковае плато на паўночным захадзе Балканскага паўвострава, размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Дынарскага нагор’я на поўнач ад паўвострава Істрыя, на поўдзень ад даліны ракі Віпава і на захад ад пагоркаў Бркіні. Плато знаходзіцца на тэрыторыі Славеніі і ўсходняй канечнасці Італіі (часам яго таксама адносяць да Харватыі і Босніі і Герцагавіны). Самы высокі пункт — гара Трстсль (643 м).

Плато складзена карбанатнымі пародамі, якія лёгка раствараюцца вадой, таму паўсюдна развітыя карставыя з’явы: кары, варонкі, катлавіны, знікаючыя ракі, пячоры (у т.л. Пастойнска-Яма), польі і інш. На плато размешчаны пласкадонныя басейны (напрыклад, возера Цэркніца), плошча якіх вар’іруюцца ад 10 да 600 км².

Нямецкая назва плато стала агульнай назвай з’явы карсту.