Крысцьян Яак Петэрсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысцьян Яак Петэрсан
Kristjan Jaak Peterson
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 сакавіка 1801(1801-03-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1822(1822-08-04)[1] (21 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Жанр рамантызм
Мова твораў эстонская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Петэрсана на Пакроўскіх могілках у Рызе
Помнік у Тарту

Кры́сцьян Я́ак Пе́тэрсан (эст.: Kristjan Jaak Peterson; 14 сакавіка 1801, Рыга — 4 жніўня 1822, Рыга) — эстонскі паэт, лірык-рамантык, заснавальнік эстонскай рамантычнай паэзіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беднага царкоўнага служкі ў Рызе. Тут жа скончыў павятовае вучылішча, а затым і Рыжскую губернскую школу, якая ўзыходзіла да вядомага Пятроўскага ліцэя.

У 1819 годзе пешшу перайшоў з Рыгі ў Дэрпт і змог паспяхова паступіць у Дэрпцкі ўніверсітэт. Паводле некаторых крыніц, Крысцьян Яак Петэрсан можа лічыцца адным з першых этнічных эстонцаў, якія былі прыняты ў гэту навучальную ўстанову, у якой раней навучаліся пераважна остзейскія немцы і рускія. Спачатку, са студзеня 1819 года па май 1820 года, ён вучыўся на факультэце тэалогіі, але пасля запісаўся вольным слухачом філасофскага факультэта.

Аднак ужо ўвесну 1820 года Крысцьян Яак Петэрсан, які меў сур’ёзныя матэрыяльныя цяжкасці і пакутаваў ад сур’ёзных праблем са здароўем, вымушаны быў пакінуць Дэрпт і вярнуцца ў Рыгу. Петэрсан валодаў некалькімі еўрапейскімі мовамі на вельмі высокім узроўні, і таму пачаў падзарабляць у Рызе перакладамі. Таксама ён даваў прыватныя ўрокі. Сканаў у 1821 годзе ад сухот.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У нямецкамоўным часопісе І. Г. Розенплентера «Дадаткі…» у гады студэнцтва Петэрсан пачынае публікаваць акадэмічныя артыкулы, прысвечаныя лінгвістычным асаблівасцям эстонскай мовы. Таксама ў 1822 годзе, ужо пасля смерці паэта, у гэтым часопісе быў апублікаваны яго пераклад «Фінскай міфалогіі» са шведскай на нямецкую, да якой аўтар перакладу пакінуў каментарыі, прысвечаныя міфалагічным уяўленням старажытных эстаў.

Крысцьян Яак Петэрсан з’яўляецца аўтарам прынамсі 21 верша на эстонскай мове (10 од і 5 пастараляў). Петэрсан апяваў чысціню і своеасаблівасць прыроды ў характэрнай для рамантычнага светаадчування пастаральна-ідылічнай манеры; яго лірыка шмат у чым адлюстроўвае букалічную манеру апісання. Петэрсан быў наватарам у эстонскай паэзіі, паколькі імкнуўся адысці ад стандартызаванага паэтычнага стылю, інспіраванага нямецкай лірычнай творчасцю, а звярнуўся да гучнага нерыфмаванага свабоднага верша. У паэзіі Петэрсана адлюстраваны пафас высокіх маральных ідэалаў і выяўлена канцэпцыя рамантычнай двухсветавасці.

Дзень роднай мовы[правіць | правіць зыходнік]

У дзень яго нараджэння 14 сакавіка ў Эстоніі адзначаюць Дзень роднай мовы. На дзяржаўным узроўні свята адзначаецца з 1996 года. У гэты дзень праводзяцца семінары і конкурсы на веданне эстонскай мовы, а да помніка Петэрсана ўскладаюць кветкі.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Петерсон Кристьян Яак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]