Кузьмічы (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
Вёска
Кузьмічы
|
Кузьмічы́[1] (трансліт.: Kuźmičy, руск.: Кузьмичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з сярэдзіны XVI ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг, пражывалі 69 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 136 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 40 дамоў, 149 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- На 01.01.2004 г. 18 двароў, 25 жыхароў.
- На студзень 2012 г. 17 жыхароў.
Плошча 14,54 га, працягласць межаў — 2 278 метраў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх