Кульджа
| ||||||||||||||||||
Кульджа (уйг.: غۇلجا Ғулҗа, каз. قۇلجا, Құлжа), або Інін (кіт. спр. 伊宁, піньінь Yíníng) — гарадскі павет у Ілі-казахскай аўтаномнай акрузе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, месца знаходжання народнага ўрада аўтаномнай акругі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на паўночным беразе ракі Ілі прыблізна ў 100 км на ўсход ад мяжы Кітая з Алмацінскай вобласцю Казахстана на так званай Кульджынскай раўніне.
На ўсход ад гарадскога павета Кульджа знаходзіцца павет Кульджа, на захад — павет Хачэн, на поўдзень — Чапчал-Сібоскі аўтаномны павет.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нагорныя пашы Ілійскай даліны здаўна прыцягвалі качавыя народы. Назва «Кульджа» ўпершыню з’яўляецца яшчэ ў эпоху Цюркскага каганата.
У XIII стагоддзі Джагатай, сын Чынгісхана, размясціў тут сталіцу сваіх уладанняў.
У перыяд існавання Джунгарскага ханства, у Ілійскай даліне размяшчалася стаўка джунгарскіх хунтайджытаў.
Пад уладу Пекіна гэтыя землі перайшлі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя па выніках трэцяй айрата-маньчжурскай вайны. Доўгі час Кульджа з’яўлялася фактычнай адміністрацыйнай і ваеннай сталіцай Цынскага Сіньцзяна.
C распаўсюджваннем расійскага ўплыву ў Сямірэччы ў сярэдзіне XIX стагоддзя Кульджа становіцца важным цэнтрам гандлю паміж Расіяй і Кітаем. У 1851 годзе тут быў падпісаны Кульджынскі дагавор, які ўзаконіў гандаль паміж падданымі дзвюх імперый у рэгіёне.
Горад падвергнуўся значнаму разбурэнню ў 1864—66 гадах падчас уйгура-дунганскага паўстання. Кульджа і ўвесь Ілійскі край быў заняты расійскімі войскамі ў 1871 годзе; вернуты Кітаю ў 1881 годзе, пасля чаго многія ілійскія ўйгуры (каля 45 тысяч чалавек) і дунганы (каля 4,6 тысяч) перасяліліся ў расійскія ўладанні.
У 1884 годзе цынскі ўрад стварыў правінцыю Сіньцзян, тэрыторыя вакол Кульджы стала паветам Нін’юань (Нін). Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў 1913 годзе павет Нін’юань быў перайменаваны ў павет Інін (Ін). У 1944 годзе пасля Ілійскага паўстання Кульджа стала сталіцай Усходне-Туркестанскай Рэвалюцыйнай Рэспублікі.
У 1952 годзе з пяці раёнаў павета Інін быў створаны гарадскі павет Інін (горад Кульджа). У 1954 годзе ўтворана Ілі-Казахская аўтаномная акруга, і Інін стаў яго сталіцай.
У 1997 годзе ў Кульджы адбыліся хваляванні ўйгурскага насельніцтва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная частка насельніцтва гарадскога павета Кульджа — уйгуры, дунганы і казахі, хоць з кожным годам узмацняецца прыток этнічных ханьцаў з усходу краіны. У ваколіцах горада — паселішчы маньчжураў (сібо) і манголаў, якія займаюцца жывёлагадоўляў. На працягу XIX—XX стагоддзяў у Кульджы быў моцна ўплыў татарскай інтэлігенцыі і купцоў. Па некаторых даных да траціны насельніцтва горада ў першай палове XX стагоддзя складалі татары.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Інін з’яўляецца буйным цэнтрам вытворчасці керамічнай прадукцыі, уключаючы кафляную плітку, якая экспартуецца ў Цэнтральную Азію і Расію[2].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ Из китайского Или в Алматы отправился первый спецсостав с кафелем . Жэньминь Жибао. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Госманов М. Ябылмаган китап яки чәчелгән орлыклар. — Казан: Татар. кит. нәшр., 1996. — 206 бит.
- Г. Е. Грум-Гржимайло, ЭСБЕ
- Г. Е. Грум-Гржимайло, Суйдун (позднее Суйдин, современный Шуйдин) в ЭСБЕ
- Г. Е. Грум-Гржимайло, Илийский край в ЭСБЕ
- Или, река Семиречинской области в ЭСБЕ
- В. А. Моисев, «Россия и Китай в Центральной Азии (вторая половина XIX в. — 1917 гг.)» ISBN 5-93957-025-9.
- Ч. Ч. Валиханов, Западный край Китайской империи и город Кульджа [Дневник поездки в Кульджу 1856] // Собрание сочинений в 5 т. - Т.2. - Алма-Ата, 1985.
- Из журналов XIX века Архівавана 30 красавіка 2017.