Уйгурская мова
Выгляд
| Уйгурская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | ئۇيغۇرچە, Уйғурчә, Uyghurche |
| Краіны | Кітай, Казахстан і інш. |
| Рэгіёны | Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён |
| Агульная колькасць носьбітаў | ~10 млн[1][2] |
| Рэйтынг | 98 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | арабскі алфавіт, кірыліца (уйгурскае пісьмо) |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | уйг 715 |
| ISO 639-1 | ug |
| ISO 639-2 | uig |
| ISO 639-3 | uig |
| WALS | uyg |
| Ethnologue | uig |
| ABS ASCL | 4305 |
| IETF | ug |
| Glottolog | uigh1240 |
Уйгурская мова, ці новауйгурская мова (саманазва: ئۇيغۇرچە, Уйғурчә, Uyghurche) — цюркская мова, родная мова уйгураў, распаўсюджаная ў Цэнтральнай Азіі.
Сучасная уйгурская мова сфарміравалася ў першай палавіне XX стагоддзя на аснове сярэдневяковай пісьмовай чагатайскай мовы і мясцовых цюркскіх гутарковых моў паўночна-заходняй часткі сучаснага Кітая (турфанскай, кашгарскай, ілійскай і інш.). Не з’яўляецца прамым нашчадкам старажытна-уйгурскай мовы.
Мае афіцыйны статус у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.
Падзяляецца на 3 буйныя дыялекты. Большасць уйгураў карыстаюцца алфавітам на арабскай графічнай аснове. Уйгуры ў былых рэспубліках СССР — на аснове лацініцы і кірыліцы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уйгурская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 190.