Кірыл Паўлавіч Шылка
Кірыл Паўлавіч Шылка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1978 |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1953) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Кірыл Паўлавіч Шылка (1922, в. Крошкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 1978) — беларускі савецкі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гарадоцкай сямігадовай школы вучыўся ў Віцебскім педагагічным вучылішчы (1937—1940). Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў настаўнікам гісторыі Тухінскай няпоўнай сярэдняй школы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Заходнім, ІІІ Беларускім і І Далёкаўсходнім франтах.
У 1946—1949 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1948—1950 гадах працаваў інструктарам і лектарам Віцебскага АК КП(б)Б. З 1950 па 1953 гады вучыўся ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1956 годзе быў зацверджаны ў званні дацэнта па кафедры марксізму-ленінізму Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель).
У Магілёўскім педагагічным інстытуце працаваў з 1961 па 1978 гады на пасадзе загадчыка кафедры марксізму-ленінізму, а затым дацэнта кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму. Чытаў лекцыйны курс і праводзіў семінарскія заняткі па гісторыі КПСС і палітычнай гісторыі ХХ стагоддзя.
Памёр у 1978 годзе.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар шматлікіх публікацый: артыкулаў, тэзісаў, метадычных дапаможнікаў. У 1976 годзе падрыхтаваў доктарскую дысертацыю («Ідэалагічная праца Камуністычнай партыі ў першыя гады Савецкай улады (кастрычнік 1917 — сакавік 1919 г.)») і апублікаваў манаграфію па тэме дысертацыйнага даследавання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй».
За дасягненні ў выкладчыцкай, навуковай і грамадскай рабоце ўзнагароджаны граматамі Магілёўскага гаркама і абкама КПБ, Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дзвюма граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, заслужаны дзеяч культуры БССР.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гістарычны факультэт. Да 75-годдзя ўтварэння. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2010.: 244 с.: ил. ISBN 978-985-480-643-3.
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
- Памерлі ў 1978 годзе
- Выкладчыкі БелДУТ
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны