Даўгапольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўгапольскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Даўгаполле
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 999
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Даўгапо́льскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Даўгаполле.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Маскаляняцкага і Селішчанскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Даўгаполле[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Каптуры і Семянюгі[2], 26 сакавіка 1973 года — вёскі Вялікі Узнор і Марціняты[3]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча[4], у жніўні 1988 года вернуты ў вёску Даўгаполле. 26 чэрвеня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пралетарскага сельсавета. 29 снежня 2022 года скасавана вёска Беляі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 999 чалавек[6], з іх 87,1 % — беларусы, 9,2 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  5. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]