Кісялёўка (Мсціслаўскі раён)
Вёска
Кісялёўка
| ||||||||||||||||||||
Кісялёўка[1] (трансліт.: Kisialioŭka, руск.: Киселёвка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 22 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 4 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Чорная Натапа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1816 годзе ўласнасць памешчыка Кашуры-Масальскага, які меў тут у 1865 годзе 157 дзесяцін зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1897 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 годзе адкрыта школа (народнае вучылішча).
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Шлях Ільіча», які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 48 гаспадарак і меў 427 га ворыва.
У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе калгаса імя «26 з'езда КПСС».[2]
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Сад у Кісялёўцы
-
Прырода каля Кісялёўкі
-
Ферма
-
Калектыў "Надзея" ў вёсцы
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1816 год — 17 двароў, 100 жыхароў
- 1897 год — 23 двары, 159 жыхароў
- 1909 год — 36 двароў, 216 жыхароў.
- 1926 год — 35 двароў, 248 жыхароў.
- 2012—2016 гады — 5 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Памяць. Мсціслаўскі раён. — Мн: «Полымя», 1999.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кісялёўка (Мсціслаўскі раён)