Перайсці да зместу

Ладзіслаў Кліма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ладзіслаў Кліма
чэшск.: Ladislav Klíma
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 жніўня 1878(1878-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1928(1928-04-19)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, філосаф, драматург
Мова твораў чэшская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ладзіслаў Кліма (чэшск.: Ladislav Klíma; 22 жніўня 1878 — 19 красавіка 1928) — чэшскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філосаф.

Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям'і канцылярскага служачага. З маладосці цікавіўся філасофіяй, наведваў гімназію да 1895 года, калі яго выключылі за непрыязнае выказванне ў адрас манархіі. Пасля гэтага перайшоў у заграбскую гімназію, але, не скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Не маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.

Філасофія Л. Кліма заснавана на тэорыях саліпсізму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філасофскіх поглядаў Джорджа Берклі, Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.

Кліма пісаў філасофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка яго твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасля яго смерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам знішчыў 90 % сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадах.

Пад уплывам сваёй філасофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злоўжываў алкаголем. Памёр ад сухотаў.

  • Svět jako vědomí a nic (1904)
  • Traktáty a diktáty (1922)
  • Matěj Poctivý (1922)
  • Vteřina a věčnost (1927)
  • Utrpení knížete Sternenhocha (1928)
  • Slavná Nemesis (1932)
  • Vlastní životopis filosofa L.K. (1937)
  • Lidská tragikomedie (1991)

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

«Чалавечую трагікамедыю» на беларускую пераклаў Макс Шчур.

Зноскі

  1. а б Ladislav Klima // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ladislav KLÍMA // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých ve vinohradské nemocnici, sign. NEMVIN Z1, s. 34 — Т. NEMVIN Z1. — С. 34.
  6. BillionGraves — 2011.
  • The Fontana Dictionary of Modern Thinkers, London 1983