Лаклан
Лаклан | |
---|---|
англ. Lachlan River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1500 км |
Басейн | каля 85 000 км² |
Расход вады | 42 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Вялікі Водападзельны хрыбет, за 13 км ад горада Ганінг |
• Каардынаты | 34°46′06″ пд. ш. 149°26′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Марамбіджы |
• Месцазнаходжанне | за 210 км ад вусця |
• Каардынаты | 34°21′17″ пд. ш. 143°56′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Марамбіджы → Мурэй → Вялікі Аўстралійскі заліў |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Новы Паўднёвы Уэльс |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ла́клан[1] (англ.: Lachlan River) — рака ў паўднёва-ўсходняй частцы Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Марамбіджы (басейн ракі Мурэй).
Даўжыня ракі каля 1500[2][3] км (1339[4] км). Плошча вадазбору каля 85 000[3] (84 690[2]) км². Сярэдні расход вады 42[3] м³/с. Рака бярэ пачатак на заходніх схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта, за 13[2] км ад горада Ганінг. Ніжняе цячэнне па раўніннай мясцовасці. Упадае ў раку Марамбіджы за 210 км ад яе вусця[2].
Рака перасыхае ў засушлівы перыяд. Сцёк зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд летніх дажджоў.
Упершыню даследаваная ў 1815 годзе Д. Эвансам (Sir (George) De Lacy Evans) і названая ў гонар пятага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса Лаклана Макуоры (Lachlan Macquarie).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в г Lachlan River // Encyclopaedia Britannica (англ.)
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 245. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Река Лаклан // Австралия. Путеводитель по Австралии. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаклан // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 245. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Лаклан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 108.