Латхал
Латхал* | |
---|---|
લોથલ** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Раскопкі ў Латхале | |
Тып | |
Крытэрыі | v |
Спасылка | [1] |
Рэгіён*** | |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2014 (38 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Латха́л (гудж.: લોથલ — узгорак нябожчыкаў[заўв 1][1]) — археалагічны помнік на месцы старажытнага порта Індскай цывілізацыі ў заліве Хамбхат (Гуджарат, Індыя). Узнікненне датавана каля XXIV стагоддзя да н.э. на месцы развітага паселішча. Выяўлены ў 1954 годзе, першыя раскопкі праводзіліся ў 1955—1962 гадах пад кіраўніцтвам С. Р. Рао з Археалагічнага ўпраўлення Індыі (АУІ).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Латхал адносна невялікі (330×180 м) у параўнанні з іншымі вядомымі гарадамі Індскай цывілізацыі, быў вытворчым і гандлёвым цэнтрам. Праз Латхал імпартавалі заморскія сердалік і медзь, тут іх часткова пераапрацоўвалі (знойдзены прылады для ліцця бронзы) і пастаўлялі ў кантынентальныя землі.
Археолагі выявілі 5 культурных пластоў (2550—2150 гг. да н.э.). Ужо насельнікі найстаражытнейшага V пласта займаліся ганчарствам і гандлявалі з заходнімі гарадамі. Насельнікі апошніх прывабленыя абароненай бухты, а таксама баваўнянымі і рысавымі палямі, перасяляліся ў Латхал і асімілявалі карэнных жыхароў.[2]
На ўзроўні II—IV пластоў выяўлена цагляная цытадэль, падзеленая на вуліцы. На яе тэрыторыі знойдзены 12 ванных пакояў. Рамеснікі апрацоўвалі слановую косць, медзь і бронзу, сердалік, яспіс і крышталь. Вытворчасць ювелірных вырабаў, асабліва караляў, займала значнае месца ў эканоміцы Латхала.
Падчас раскопак на вышыні 4,5 м быў знойдзены штучны вадаём з цэглы (219×37 м), які археолагі першапачаткова вызначылі як док для караблёў. С. Р. Рао думаў, што гэта галоўны доказ наяўнасці актыўнага гандлю з краінамі Персідскага заліва, у тым ліку з Шумерам. Аднак значных доказаў апроч рэшткаў мэблі і пячатак, якія і праўда могуць быць шумерскімі, пакуль не выяўлена. Частка археолагаў схіляецца да думкі, што вадаём быў сховішчам прэснай вады.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Так сама з мовы сіндхі перакладаецца назва паселішча Махенджа-Дара
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- S. R. Rao (1985). Lothal. Archaeological Survey of India.
- A. S. Khadikar, N. Basaviah, T. K. Gundurao and C. Rajshekhar Paleoenvironments around the Harappan port of Lothal, Gujarat, western India, in Journal of the Indian Geophysicists Union Архівавана 3 сакавіка 2016. (2004)
- Lawrence S. Leshnik, The Harappan «Port» at Lothal: Another View American Anthropologist, New Series, Vol. 70, No. 5 (Oct., 1968), pp. 911—922
- Robert Bradnock, Rajasthan and Gujarat Handbook: The Travel Guide ISBN 1-900949-92-X
- S. R. Rao, Lothal and the Indus Civilisation ISBN 0-210-22278-6
- S. R. Rao, Lothal: A Harappan Port Town (1955—1962) (Memoirs of the Archaeological Survey of India) ASIN: B0006E4EAC
- Sir John Marshall, Mohenjo-daro and Indus Civilisation I—III (1932)
- Dennys Frenez & Maurizio Tosi The Lothal Sealings: Records from an Indus Civilization Town at the Eastern End of the Maritime Trade Circuits across the Arabian Sea, in M. Perna (Ed.), Studi in Onore di Enrica Fiandra. Contributi di archeologia egea e vicinorientale, Naples 2005, pp. 65-103.
- S. P. Gupta (ed.), The Lost Sarasvati and the Indus Civilization (1995), Kusumanjali Prakashan, Jodhpur
- Jonathan Mark Kenoyer, Ancient cities of the Indus Valley Civilization (1998) Oxford University Press, ISBN 0-19-577940-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Латхал на Вікісховішчы |
- Higham Charles F. W. Encyclopedia of Ancient Asian Civilizations. — New York: Facts On File, Inc., 2004
- Pictures of Lothal Remains Архівавана 28 жніўня 2008.
- Lothal Архівавана 3 сакавіка 2016.
- A Walk through Lothal
- Lothal and Mohenjodaro Архівавана 6 жніўня 2006.
- An invitation to the Indus Civilization (Tokyo Metropolitan Museum) Архівавана 25 лістапада 2005.
- Ancient Civilizations Timeline
- The Harappan Civilization Архівавана 13 снежня 2019.
- Indus artefacts
- Cache of Seal Impressions Discovered in Western India Архівавана 29 чэрвеня 2011.
- Sarasvati-Sindhu civilization(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2007. Праверана 16 сакавіка 2012.