Перайсці да зместу

Лейтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лейтэ
англ. Leyte
Характарыстыкі
Плошча7 214 км²
Найвышэйшы пункт1 349 м
Насельніцтва
  • 2 388 518 чал. (2015)[1]
Размяшчэнне
10°57′ пн. ш. 124°50′ у. д.HGЯO
АрхіпелагФіліпінскі архіпелаг
Краіна
Лейтэ (Філіпіны)
Лейтэ
Лейтэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ле́йтэ[2] (англ.: Leyte) — востраў у Філіпінскім архіпелагу.

Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Мінданаа і на паўднёвы ўсход ад вострава Самар, з якім злучаецца пабудаваным у 1973 годзе мостам даўжынёй 2162 м[3]. З усходняга напрамку абмываецца водамі заліва Лейтэ.

Плошча вострава складае 7214[3] км². Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень 183 км. Рэльеф пераважна нізкагорны, з патухлымі вулканамі. Вышыні да 1349[3] м (гара Лобі[2]). Востраў складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў і вапнякоў, ва ўсходняй чыстцы — алювіяльныя адклады. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Расліннасць вострава — вечназялёныя і лістападныя лясы.

Галоўны горад і порт — Таклобан[2]. Нацыянальныя паркі Махгнао-Волькана і Куапніт-Балінсасаяо[2]. Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем какосавай пальмы, цукровага трыснягу, кукурузы,.

Зноскі