Лельчыцкая партызанская брыгада
Лельчыцкая партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Палескае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 661 партызан (15.1.1944) |
Дыслакацыя | Лельчыцкі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Канстанцін Міхайлавіч Дамбоўскі |
Лельчыцкая брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў імя М. І. Кутузава, імя М. І. Калініна, імя А. В. Суворава. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Лельчыцкага раёна. 15 студзеня 1944 брыгада (661 партызан, шэсць атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- партызанскі атрад імя М. І. Кутузава (арганізаваны ў лістападзе 1943 года, да чэрвеня 1943 года Лельчыцкі);
- партызанскі атрад імя М. І. Калініна (арганізаваны ў маі 1943 года);
- партызанскі атрад імя А. В. Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года);
- партызанскі атрад імя І. В. Сталіна;
- партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава;
- Сіманавіцкі партызанскі атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны вясной 1943 года правялі аперацыі па знішчэнню нямецкіх суднаў на Прыпяці, летам, разам з атрадамі Мазырскай партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага і атрадамі ўкраінскіх партызан разбілі гарнізон у вёсцы Скрыгалаў Мазырскага раёна. У ліпені — жніўні 1943 года вялі баі з карнікамі, знішчылі 35 аўтамашын з жывой сілай немцаў. У жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Ельск — Багуцічы — Славечна. Зімой 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі вёскі Астражанка, Замошша, Сіманічы, пабудавалі мост цераз раку Убарць.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе ў вёскі Маркоўскае Лельчыцкага раёна ў гонар брыгады быў устаноўлены мемарыяльны знак.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.