Леў Абрамавіч Сыркін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Абрамавіч Сыркін
Дата нараджэння 2 жніўня 1894(1894-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1951(1951-03-17) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук

Леў Абрамавіч Сыркін (руск.: Лев Абрамович Сыркин; 2 жніўня 1894, Шчадрын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 17 сакавіка 1951, Масква) — савецкі гігіеніст, антраполаг, педагог, арганізатар гігіенічнай навукі і адукацыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачага лясной канторы. Атэстат сталасці з залатым медалём атрымаў у Гомельскай гімназіі. Вучыўся на першым курсе медыцынскага факультэта Цюрыхскага ўніверсітэта, затым — на аналагічным факультэце 1-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1919 годзе са званнем лекара. З 1922 года на кафедры сацыяльнай медыцыны (гігіены) пад кіраўніцтвам Н. А. Сямашка. З гэтага моманту пачалася яго шматгранная навукова — даследчая, адміністрацыйная і педагагічная праца.

З 1930 годзе ўзнначальваў першую ў СССР кафедру школьнай гігіены 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (у далейшым — 2-гі Маскоўскі медыцынскі інстытут), затым ён — прафесар кафедры гігіены. З 1943 г. і да канца жыцця ўзначальваў кафедру гігіены Фармацэўтычнага інстытута (цяпер фармацэўтычны факультэт Першага МДМУ імя І. М. Сечанава).

У 1944 годзе, пад патранажам Н. А. Сямашка, спрыяў з’яўленню Інстытута школьнай гігіены ў структуры Акадэміі педагагічных навук (цяпер Інстытут узроставай фізіялогіі РАТ). Мэтай было навуковае забеспячэнне сістэмы аховы здароўя дзяцей, правядзенне гігіенічных даследаванняў у агульнаадукацыйных школах, дзіцячых дамах і садках, спецыялізаваных і пазашкольных установах у пасляваенны час.

Аўтар кіраўнікоў па фізічным развіцці падручнікаў па школьнай гігіене з 1932 па 1948 год, артыкулаў па сацыяльнай гігіене, гігіене дзяцей і падлеткаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]