Луза (рака)
Луза | |
---|---|
руск. Луза | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 574 км |
Басейн | 18 300 км² |
Расход вады | 117 м³/с (за 99 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Апарынскі раён Кіраўскай вобласці |
• Каардынаты | 59°43′29″ пн. ш. 48°30′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Юг |
• Каардынаты | 60°34′11″ пн. ш. 46°27′04,30″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,25 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Юг → Паўночная Дзвіна → Белае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Кіраўская вобласць, Рэспубліка Комі, Валагодская вобласць |
Код у ДВР | 03020100212103000011696 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лу́за (руск.: Лу́за[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кіраўскай, Валагодскай абласцях і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Юг (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі 574 км. Плошча вадазбору 18 300 км². Сярэдні расход вады за 99 км ад вусця складае 117[1] м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Апарынскага раёна Кіраўскай вобласці. Упадае ў раку Юг каля вёскі Гаўрына Вялікаусцюгскага раёна Валагодскай вобласці. Вадазбор раўнінны, моцна забалочаны і лясісты[2].
Прытокі Лузы: Чаромушка, Асінаўка, Шарлюг, Куваш, Вазюг, Тылай, Ула, Саракас, Пыр-Ёль, Гыркуль, Чэкша, Седка (Сетка), Соль, Керкаюг, Паруб, Уга, Лехта, Варжа, Валгіна, Учка, Лала, Залеская Лала, Княжа, Лунданка, Вялікі Кендус, Палдуй, Недума, Пырза, Шалаеўка, Чыгра, Юрэц і інш.[3]
На рацэ горад Луза, пасёлак Лальск, дзве гідраэлектрастанцыі. Суднаходная на адлегласці 410[3] км ад вусця.
Зноскі
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Луза // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Река Луза // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)