Лютэніца
Лютэніца (сербск.: љутеница, балг.: лютеница, макед.: лутеница) — соус з гародніны ў балгарскай, македонскай і сербскай кухні.
Гатуецца з наступных інгрэдыентаў: памідораў, перца, баклажанаў, цыбулі, часнака, чорнага перца, алею, цукра і солі.[1] Лютэніцу робяць у розных варыянтах: аднародную або з кавалачкамі; з даданнем памідораў, перца або баклажанаў; вострую і невострую.
Лютэніца магчыма трохі вастрэй, чым іншы папулярны соус айвар. Тым не менш, розныя рэгіёны і краіны маюць істотна розныя інтэрпрэтацыі гэтых соусаў. Традыцыйная балгарская лютэніца менш вострая, чым айвар.
У Балгарыі лютэніцу захоўваюць у банках і часта выкарыстоўваюць у якасці спрэда для тоста і хлеба. Таксама яе ўжываюць са шматлікімі мяснымі стравамі, тэфтэлямі і кебапчэ.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Bulcons Home-made Lutenitsa(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2011. Праверана 25 жніўня 2014.