Лісабонскі пратакол
Лісабонскі пратакол | |
---|---|
Дата падпісання | 23 мая 1992 |
Месца падпісання | |
Бакі | Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан, ЗША |
Мовы | англійская, беларуская, казахская мова, руская і украінская |
Лісабонскі пратакол — пратакол да Дагавора паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Злучанымі Штатамі Амерыкі аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, які быў падпісаны ў Лісабоне 23 мая 1992 года Расіяй, ЗША, Украінай, Беларуссю і Казахстанам.
Гэты пратакол з'яўляецца дадаткам да савецка-амерыканскага дагавора аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, падпісанаму ў 1991 годзе.
Падпісаўшы Лісабонскі пратакол, Украіна, Казахстан і Беларусь былі прызнаны бакамі дагавора СНЗ-I, далучыліся да ДНЯЗ і былі занесены ў спіс краін, якія не маюць ядзернай зброі. Усе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі на іх тэрыторыі яны абавязаліся ліквідаваць ці перадаць Расіі.
Якія падпісаліся
[правіць | правіць зыходнік]Дагавор падпісалі прадстаўнікі кожнай з краін — міністры замежных спраў ці асобы, што выконваюць іх абавязкі:
- За Рэспубліку Беларусь — Пётр Краўчанка,
- За Рэспубліку Казахстан — Тулеген Жукееў,
- За Расійскую Федэрацыю — Андрэй Козыраў,
- За Украіну — Анатоль Зленка,
- За Злучаныя Штаты Амерыкі — Джэймс Бейкер.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пратакол да Дагавора аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (txt)Архівавана 1 лютага 2012., (PDF)
- Protocol to the Treaty on the reduction and limitation of strategic offensive arms (PDF) (англ.)