Лічынкатэрапія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лічынкатэрапія (анг. maggot therapy) — адзін з найстаражытнейшых метадаў ачысткі адкрытых ран дапамогай прадэзінфіцыраванных лічынак насякомых, напрыклад сіняй і зяленай мясных мух. Метад дазваляе пазбавіцца ад тканкавага экссудата (раневая ірыгацыя і антысептыка адначасова), прадухіляе нагнаенне і запаленчыя працэссы. У ЗША гэты метад атрымаў назву «ачышчальная лічынкавая тэрапія» (анг. maggot debridement therapy), у Вялікабрытаніі — «біяхірургія» (анг. biosurgery).

Шырока распаўсюджана меркаванне, што лічынка можа «з’есці жыўцом» цела чалавека або жывёлы, аднак на самай справе лічынкі сілкуюцца толькі мёртвымі тканінамі, а іх масавае распаўсюджванне на целе яшчэ жывой істоты сведчыць аб цяжкім пашкоджанні ўчастка цела некрозам. Лічынкі запавольваюць працэс гніення, сілкуючыся мёртвымі тканінамі і не кранаючы жывых.

Падчас так званага знешнестраўнікавага пераварвання ежы, лічынка вылучае пептыдныя антыбіётыкі сератыцын, цэкрапін, дэрмасептын, якія абязшкоджваюць небяспечныя бактэрыі. Адначасова тканкі жывых жывёл/чалавека дэзінфікуюцца і прадухіляецца развіцце далейшага некроза. Дзякуючы выдзяленню алантаіна і цытакінаў лічынкі здольныя прыпыняць запаленчыя працэсы ў тканках і падаўляць атакі з боку імуннай сістэмы жывога арганізма.

Першыя дакументальныя згадкі пра медыцынскае выкарыстанне лічынак з’явіліся ў часы праўлення Напалеона[1]. Выкарыстоўваўся метад і падчас Першай сусветнай вайны, напрыклад доктарам Уільямам Байерам з медыцынскай школы Джона Хопкінса ў Балтыморы[2]. У наш час (стан на 2008 год) Л. выкарыстоўваецца ў мностве медыцынскіх цэнтрах у Еўропе і ЗША. Апытанне амерыканскіх ваенных медыкаў, праведзенае ў 2013 годзе, паказвае, што 10 % з іх выкарыстоўвалі лічынак у сваёй практыцы[3]. У ЗША адзіным вытворцам медыцынскіх лічынак (лічынкі мухі Lucilia sericata) з’яўляецца кампанія Monarch Labs[4]. У Нямеччыне працуюць кампаніі AGILTERA GmbH & Co. KG і BioMonde GmbH[5]. Ёсць кампаніі ў Англіі (ZooBiotic Ltd.) і Японіі (Japan Maggot Company).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sherman R.A. Medicinal Maggots: An Ancient Remedy for Some Contemporary Afflictions//Annual Review of Entomology/2000. — 45:55-81, doi: 10.1146/annurev.ento.45.1.55
  2. Roach M. Grunt: The Curious Science of Humans at War. — 2016. — W. W. Norton & Company, ISBN 9780393245448.
  3. Heitkamp Rae A. Maggot Debridement Therapy in Modern Army Medicine: Perceptions and Prevalence//Military Medicine/2013. −177 (11): 1, 411-16, doi:10.7205/milmed-d-12-00200
  4. Monarch Labs — Advanced Wound BioSurgery
  5. BioMonde — Larval Therapy Specialists

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]