Антысептыкі
Выгляд
Антысепты́чныя сро́дкі, або антысептыкі (ад грэч. άντί — супраць + σηπτικός — гнойны) — хімічныя рэчывы з процімікробным дзеяннем. Адрозніваюць антысептычныя сродкі з бактэрыястатычным (затрымліваюць рост і развіццё мікраарганізмаў) і бактэрыцыдным (знішчаюць мікраарганізмы) дзеяннем.
Як антысептычныя сродкі ў медыцыне выкарыстоўваюцца для абеззаражвання ран, скуры, пры гнойна-запаленчых працэсах, для дэзінфекцыі ёд, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій , сулема , спірты, карболавая кіслата і інш.; для кансервавання прадуктаў — воцатная, бензойная, саліцылавая кіслоты; для захавання драўніны, скуры, пластмасы, тэкстыльных вырабаў — фторысты натрый, медны купарвас, антрацэнавае, сланцавае масла і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антысептычныя сродкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антысептыкі
- Гэты артыкул (раздзел) змяшчае тэкст, узяты (перакладзены) з адзінаццатага выдання «Брытанскай энцыклапедыі», якое перайшло ў грамадскі набытак.