Магда Вашарыева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магда Вашарыева
славацк.: Magda Vášáryová
Нараджэнне 26 жніўня 1948(1948-08-26)[1][2][…] (75 гадоў)
Імя пры нараджэнні славацк.: Magda Vášáryová
Муж Milan Lasica[d] і Dušan Jamrich[d][4]
Дзеці Hana Lasicová[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць акцёрка, дыпламат, пісьменніца, палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магда Вашарыева (славацк.: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948) — славацкая актрыса, палітык і дыпламат.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Здымацца ў кіно пачала дзіцем, грала больш як у 30 мастацкіх фільмах. Пасля ролі ў фільме «Птушкі, сіроты і дурні» яе выключылі з універсітэту, а фільм быў забаронены да паказу да 1989 года. Фільм расказвае пра трох чалавек, якія асірацелі ў выніку палітычнага гвалту.

Пазней Магдзе Вашарыевай удалося скончыць вучобу, але працягнуць працу ва ўніверсітэце ёй не дазволілі. Пасля інтэрвэнцыі савецкіх войск у Чэхаславакію ў 1968 годзе Магда Вашарыева мела магчымасць эміграваць у Італію на запрашэнне Федэрыка Феліні, але адмовілася.

Падчас Аксамітнай рэвалюцыі брала ўдзел у дзейнасці Таварыства супраць гвалту, а ў 1990 годзе Вацлаў Гавел прызначыў яе паслом Чэхаславакіі ў Аўстрыі. Потым Магда Вашарыева працавала паслом у Польшчы і дзяржсакратаром у МЗС. Выкладае сацыялогію ў CEVRO INSTITUT’е (Прага).

Зноскі

  1. Magda Vasary // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. https://www.fdb.cz/lidi-zivotopis-biografie/22375-magda-vasaryova.html
  5. https://www.ceskylev.cz/cz/o-cfta/akademiciCzech Film and Television Academy. Праверана 10 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]