Перайсці да зместу

Мадонна дэль Грандука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаэль Санці
Мадонна дэль Грандука. 1500-я[1]
Матэрыял дошка
Тэхніка масла
Памеры 84.4 × 55.9 см
Galleria Palatina[d]
(інв. 178)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мадонна з Немаўлём», вядомая як «Мадонна дэль Грандука» — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, напісаная каля 1504 года.

Назва карціны паходзіць ад імя ўладальніка карціны Фердынанда III, вялікага герцага Тасканскага (італ.: Granduca — вялікі герцаг).

Рафаэль напісаў «Мадонну дэль Грандука» неўзабаве пасля прыбыцця ў Фларэнцыю. Выкарыстанне прыёму сфумата паказвае ўплыў Леанарда да Вінчы, працы якога Рафаэль вывучаў у гэты перыяд.

  1. https://www.uffizi.it/en/artworks/madonna-del-granduca Праверана 16 кастрычніка 2022.