Перайсці да зместу

Максім Андрэевіч Рыбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Максім Рыбакоў
Поўнае імя Максім Андрэевіч Рыбакоў
Нарадзіўся 23 ліпеня 1993(1993-07-23)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 171 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Спартак (Шклоў)
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
2008—2009 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Беларусь Спартак (Шклоў) 24 (0)
2011—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 92 (3)
2012   Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 35 (15)
2018—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 11 (1)
2020—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 49 (11)
2022— Беларусь Спартак (Шклоў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 жніўня 2022.

Максім Рыбакоў (нар. 23 ліпеня 1993, Шклоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца шклоўскага «Спартака».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, з 2010 года гуляў за «Спартак» з роднага Шклова ў Другой лізе і чэмпіянаце вобласці. У 2011 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе стаў выступаць за дубль. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Максім стаў гуляць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе, дзе у 35 матчах адзначыўся 15 галамі. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У канцы 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[2]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2018 года пакінуў «Дняпро»[3] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[4]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, але пазней траўму і з ліпеня да канца сезона не з’яўляўся на полі. У студзені 2019 падоўжыў кантракт з «Белшынай»[5]. Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца на полі.

У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[6]. Стаў асноўным іграком каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[7]. У сезоне 2021 заставаўся асноўным іграком магіляўчан. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[8] і завяршыў прафесійную кар’еру[9], у якасці аматара стаў выступаць за шклоўскі «Спартак».

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Спартак Беларусь 24 0
2011 дубль Дняпро Беларусь 10 2
2012 Д3 Дняпро-2 Беларусь 35 15
2013 Д1 Дняпро Беларусь 8 0
2014 Д1 Дняпро Беларусь 16 0
2015 Д2 Дняпро Беларусь 23 1
2016 Д2 Дняпро Беларусь 26 2
2017 Д1 Дняпро Беларусь 19 0
2018 Д2 Белшына Беларусь 8 1
2019 Д2 Белшына Беларусь 3 0
2020 Д3 Дняпро Беларусь 25 11
2021 Д2 Дняпро Беларусь 24 0

Зноскі