Малібдэніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малібдэніт
Формула MoS2
Прымесь Re, Se
Сінгонія Гексаганальная
Колер Свінцова-шэры, у парашку зелянявы
Колер рысы Свінцова-шэры
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 1 - 1,5
Спайнасць Ідэальная па {0001}
Шчыльнасць 4,6 -5,0 г/см³

Малібдэніт MoS2 — мяккі свінцова-шэры мінерал з тлустым металічным бляскам, сульфід малібдэна. Сінонімы: малібдэнавы бляск, малібдэнавы калчадан.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Гнуткі, але не эластычны. Генетычна звязаны з гранітамі, кварцавымі жыламі, грэйзенамі, часам з пегматытамі. Крышталі таблітчатыя, але часцей сустракаецца ў выглядзе агрэгатаў лускаватай ці ліставатай формы, украпванняў у кварцы. У выніку гідратэрмальных працэсаў асаджваецца з глыбінных гарачых вод.

Месца нараджэння[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў ЗША (Каларада, Невада), Канадзе, Чылі, Расіі (Паўночны Каўказ, Алтай, Забайкалле), Украіне (Данбас, Валынь), Нарвегіі, Германіі, Чэхіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]