Мары-Луіз Калейра Прэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мары-Луіз Калейра Прэка
англ.: Marie Louise Coleiro Preca
прэзідэнт Мальты
4 красавіка 2014 — 4 красавіка 2019
Папярэднік Джордж Абела
Пераемнік George William Vella[d]
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
29 верасня 2008 — 21 красавіка 2013

Нараджэнне 7 снежня 1958(1958-12-07)[1] (65 гадоў)
Муж Edgar Preca[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
  • Лейбарысцкая партыя[d]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
National Maltese Order of Merit Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry
Сайт president.gov.mt/il-pres…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары-Луіз Калейра Прэка (англ.: Marie-Louise Coleiro Preca, нарадзілася 7 снежня 1958, Кормі, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык-лейбарыстка, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2014 года[2] па 4 красавіка 2019.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калоніі) ў горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі ўніверсітэт.

Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады генеральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай газеты «Il-Ħelsien».

З 1998 года абіраецца ў Парламент Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 года ўвайшла ва ўрад Джозефа Муската як міністр па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасці. У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны рэкамендаваў яе на пасаду прэзідэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацверджана ў гэтай пасады[3]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзідэнта.

Факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Мары-Луіз Калейра Прэка апынулася другой жанчынай-прэзідэнтам Мальты пасля Агаты Барбары[4].
  • Мары-Луіз Калейра Прэка з’яўляецца самым маладым прэзідэнтам Мальты[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]