Перайсці да зместу

Марыя Агасаўна Гулегіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Агасаўна Гулегіна
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 жніўня 1959(1959-08-09)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры опера
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі
mariaguleghina.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Агасаўна Гулегіна (нар. 9 жніўня 1959, г. Адэса) — беларуская артыстка оперы (сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1987)[2].

Скончыла ў 1983 годзе Адэскую кансерваторыю па класе А. В. Джамагорцян і атрымала запрашэнне ў Беларусь. У 1983—1987 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1990 года выступае на вядучых оперных сцэнах свету («Метраполітэн-опера», «Ла Скала», «Ковент-Гардэн», Гамбургская і Венская оперы і інш.)[2].

Сярод оперных вобразаў, створаных на беларускай сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Д. Вердзі), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага). Выконвала сольную партыю сапрана ў харэаграфічнай кантаце «Карміна Бурана[ru]» К. Орфа[2].

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. а б в В. Р. Гудзей-Каштальян. Гулевіч Пятро Восіпавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.