Марыя Сцюарт (п’еса)
Марыя Сцюарт | |
---|---|
Maria Stuart | |
| |
Жанр | трагедыя |
Аўтар | Фрыдрых Шылер |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1800 |
Дата першай публікацыі | 1801 |
Электронная версія | |
Персанажы | Hanna Kennedy[d], Mortimer[d], Amias Paulet[d], Mary Stuart[d], Lord Burleigh[d], Wilhelm Davison[d], Count L'Aubespine[d], Earl of Leicester[d], George Talbot[d], Elisabeth[d], Margaret Curl[d], Burgoyne[d], Andrew Melvil[d], Drue Drury[d], Count Bellievre[d], O'Kelly[d] і Earl of Kent[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары́я Сцю́арт (ням.: Maria Stuart) — аналітычная трагедыя Фрыдрыха Шылера ў пяці дзеях. Сюжэт п'есы заснаваны на гісторыі жыцця шатландскай каралеўны Марыі Сцюарт.
Работа над творам была пачатая ў чэрвені 1779 года. У маі 1800 года былі скончаныя першыя чатыры дзеі трагедыі. Над апошняй пятай дзеяй Шылер працаваў у адасобленым замку Этэрсбург і здолеў скончыць твор сёлета 9 чэрвеня. Тэатральная прэм'ера «Марыі Сцюарт» адбылася 14 чэрвеня 1800 года на сцэне Веймарскага тэатра. У 1801 г выйшлі першыя два кніжныя выданні гэта п'есы[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод крыніц, якія Шылер выкарыстоўваў для вывучэння гісторыі Англіі маюцца працы на англійскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовах:
- лацінамоўнае сачыненне англійскага гісторыка Уільяма Кемдэна — «Аналы валадарыння Елізаветы» (1615)
- кніга французскага гісторыка Брантома — «Жыццё вядомых жанчын» (фр. Vie des dames illustres)
- двухтомнае выданне шатландскага гісторыка Уільяма Робертсана — «Гісторыя Шатландыі» (англ. The history of Scotland)
- сачыненне Іагана Вільгельма Архенгальца — «Гісторыя Елізаветы, каралевы англійскай»
У характарыстыцы эпохі рэфармацыі і контррэфармацыі, асабліва ў характарыстыцы Марыі Сцюарт і ў адзнакі ролі Елізаветы ў смяротным пакаранні шатландскай каралеўны, Шылер абапіраўся на гістарычную працу Іагана Вільгельма Архенгольца[2]. Некаторыя спрэчныя моманты ў біяграфіі шатландскай каралеўны Шылер прыняў у асвятленні менавіта Архенгольца. Так, у Шылера Марыя вінаватая ў забойстве мужа, але не мае дачынення да змовы Бабінгтана. Яе захапленне графам Ботвелем успрымаецца, як гістарычны факт, у той час як французскі гісторык Брантом лічыць чуткі аб гэтай палкасці Марыі няслушнымі.
Акрамя таго, Шылер уводзіць у сваю драму тры негістарычных факта: каханне Лестэра і Марыі, змову Морцімера з мэтай гвалтоўнага разняволення Марыі з турмы і сустрэчу Марыі з Елізаветай[3].
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- П'еса «Марыя Сцюарт» у перакладзе Васіля Сёмухі Архівавана 18 верасня 2009.