Перайсці да зместу

Маскоўскае цэнтральнае кальцо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўскае цэнтральнае кальцо
Маскоўскі метрапалітэн
Электрацягнік ЭС2Г-008 «Ластаўка» на пад'ездзе да платформы
Электрацягнік ЭС2Г-008 «Ластаўка» на пад'ездзе да платформы
Адкрыццё першага ўчастку: 10 верасня 2016
Даўжыня, км: 54
Колькасць станцый: 31
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 5
Наземныя ўчасткі: ёсць

Маскоўскае цэнтральнае кальцо (руск.: Московское центральное кольцо) — структура Маскоўскай гарадской чыгункі, інтэграваная з Маскоўскім метрапалітэнам.

Маскоўская акруговая чыгунка (МАЧ) пабудавана вакол Масквы па праекце архітэктара і інжынера П. І. Рашэўскага ў 19031908 гадах. Яе працягласць — 54 км.

На чыгунцы знаходзяцца 14 станцый (усе яны — унікальныя ўзоры маскоўскага мадэрна пачатку ХХ стагоддзя, некаторыя з іх захавалася па сенняшні дзень), два прыпыначных пункта (Патыліха каля Мікалаеўскага моста, Ваеннае поле каля Хадынскіх ваенных лагераў) і адзін тэлеграфны пост (Братцава).

Да канца 1920-х раёны, па якіх праходзіць МАЧ, атрымалі надзейныя трамвайныя і аўтобусныя зносіны, і ў 1934 годзе пасажырскі рух па кальцы быў закрыты.

У 20082011 гадах ААТ «РЖД» і ўрадам Масквы было прынята рашэнне рэканструяваць і электрыфікаваць Малое кальцо і пабудаваць на займаемай ім тэрыторыі кальцавую пасажырскую лінію гарадской электрычкі[1].

10 верасня 2016 года Маскоўская акруговая чыгунка была ўведзена ў пасажырскую эксплуатацыю[2].

  1. Как строится МКЖД?
  2. "Вечерняя Москва - Владимир Путин и Сергей Собянин открыли движение на Московском центральном кольце". Вечерняя Москва. 2016-09-10. Праверана 2018-10-28.