Маўрыцый Прозар
Маўрыцый Прозар | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1801 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1886[1] |
Месца смерці | |
Бацька | Ігнацы Каятан Прозар |
Маці | Анеля з Аскеркаў[d] |
Жонка | Ганна з Хлапіцкіх[d] |
Дзеці | Эдвард Прозар[d] |
Альма-матар | |
Род войскаў | Кавалерыя |
Званне | Маёр |
Часць | 13-ы ўланскі полк |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўрыцый Прозар (15 верасня 1801, Рамні — 1886) — польскі і літоўскі ваенны дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам Ігнацыя Каятана і Анэлі з Аскеркаў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце.
У сакавіку 1831 г. узначаліў паўстанне ў Ковенскім павеце. На чале свайго атрада вёў шмат сутыкненняў з расійскімі войскамі (у тым ліку паспяхова абараняўся ў Кейданах). У ліпені ён далучыўся да 13-га ўланскага палка корпуса генерала Генрыка Дэмбіньскага і разам з ім адступіў у Польшчу. Ад паўстанцкага сейма атрымаў грамату аб заслугах перад бацькаўшчынай. 31 жніўня 1831 года атрымаў залаты крыж ордэна Virtuti Militari. У 1832 г. прыехаў у Францыю. Быў перакананым прыхільнікам князя Адама Ежы Чартарыйскага. Стаў членам Трэцямайскага манархічнага таварыства.
Апублікаваў дзённік паўстання ў Ковенскім павеце.
Быў жанаты з Ганнай, народжанай Хлапіцкіх, ад якой меў трох сыноў: Эдварда, Маўрыцыя і Люцыяна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Robert Bielecki, Maurycy Prozor, w: Polski Słownik Biograficzny, 1984—1985, t. XXVIII, s. 540—541.
- Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.
Зноскі
- ↑ Maurycy Prozor
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маўрыцый Прозар