Мемарыял Воінскай Славы (Лудчыцы)
Помнік | |
Мемарыял Воінскай Славы | |
---|---|
53°25′15″ пн. ш. 30°16′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лудчыцы |
Скульптар | Уладзімір Міхайлавіч Лятун і Павел Кірылавіч Белавусаў |
Архітэктар | Віталь Сцяпанавіч Бялянкін, Міхаіл Герасімавіч Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў |
Дата пабудовы | 1984 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000250 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мемарыял Воінскай Славы — мемарыял, размешчаны за 1,5 км ад в. Лудчыцы (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці). Пабудаваны на Лудчыцкай вышыні, месцы жорсткіх баёў за вызваленне Беларусі ў 1943 і 1944 гадах. Адкрыты 24 чэрвеня 1984 года. Аўтары: скульптары П. Белавусаў і У. Лятун, архітэктары В. Бялянкін і М. Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Дамінантай мемарыяла з’яўляецца пастаўленая на ўзгорку сімвалічная фігура Баяна (вышыня 10 м, сілумін), які апявае подзвіг воінаў-герояў. Каля падножжа ўзгорку пляцоўка, па краі яе на авальнай сцяне змешчаныя гарэльефныя партрэты Герояў Савецкага Саюза, якім прысвоена гэта званне за баі на Быхаўшчыне: I. А. Барысевіча, П. Д. Вінічэнкі, С. Іскаліева, У. К. Марцінава, Г. С. Размадзе, Г. Якубава (вышыня каля 3,5 м, бетон, мармуровая крошка); пад партрэтамі на абліцаванай чорным гранітам частцы сцяны імёны і званні герояў. На пляцоўцы размешчаныя гранітная пліта з бронзавай пяціканцовай зоркай і чашай для запальвання рытуальнага агню і абліцаваная гранітам стэла (вышыня каля 3 м) з інфармацыйным надпісам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мемарыял Воінскай Славы (Лудчыцы)
- Мемарыял Воінскай Славы (Лудчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнікі паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1984 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Мемарыяльныя комплексы Беларусі
- Славутасці Быхаўскага раёна
- Лудчыцы
- 1984 год у Беларусі
- Творы Уладзіміра Летуна
- Будынкі і збудаванні Віталя Бялянкіна
- Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава
- Творы Паўла Белавусава