Перайсці да зместу

Механічны факультэт БелДУТ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Механічны факультэт БелДУТ
БелДУТ
Заснаваны 1953
Дэкан Артур Уладзіміравіч Пуцята

Механічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Механічны факультэт — адзін з найстарэйшых факультэтаў БелДУТа. З 1953 года выпускаючымi кафедрамі факультэта падрыхтавана больш за 8000 маладых спецыялістаў[1].

Спецыяльнасці

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Цягавы састаў чыгуначнага транспарту:
    1. (МТ) Цеплавозы (кваліфікацыя — інжынер-электрамеханік).
    2. (МЭ) Электрычны транспарт і метрапалітэн (кваліфікацыя — інжынер-электрамеханік).
  2. Рухомы састаў чыгуначнага транспарту:
    1. (MB) Вагоны (кваліфікацыя — інжынер-механік).
    2. (МД) Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка на чыгуначным транспарце (кваліфікацыя — інжынер-механік).
  3. Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў:
    1. (МО) Абсталяванне і тэхналогіі павышэння зносаўстойлівасці і аднаўлення дэталяў машын і прыбораў (кваліфікацыі — інжынер-механік, інжынер).
  4. Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання
    1. (МС) Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання (кваліфікацыя — інжынер-механік).
  5. Электразабеспячэнне
    1. (МЭС) Электразабеспячэнне чыгунак (кваліфікацыя — інжынер-энергетык).

У склад факультэта ўваходзяць кафедры:

  • Вагоны;
  • Графіка;
  • Транспартна-тэхналагічныя машыны і абсталяванне;
  • Лакаматывы;
  • Тэхнiчная фiзiка і тэарэтычная механіка.

Зноскі