Мечыслаў Антоній Ян дэ Вірыён
Мечыслаў Антоній Ян дэ Вірыён | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
8 чэрвеня 1835 |
Смерць |
8 снежня 1918 (83 гады) |
Род | дэ Вірыёны[d] |
Бацька | Ян Тадэвуш Вірыён |
Маці | Марыяна Бруноў[d] |
Жонка | Florentyna Zofia Sygietyńska[d] |
Адукацыя |
|
Мечыслаў Антоній Ян дэ Вірыён (польск.: Mieczysław Antoni Jan de Virion; 8 чэрвеня 1835 — 8 снежня 1918) — землеўласнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў герба «Ляліва». Сын Яна Тадэвуша Вірыёна і Марыяны Брунаў[1].
Скончыў сярэднюю школу ў Мітаве і Пецярбургскі лясны інстытут[1].
Пасля смерці бацькі пасяліўся ў 1873 годзе ў Гродне ў сваёй прыватнай камяніцы. Гаспадар маёнткаў Лішкі, Крынкі, Жылічы і Засценнікі каля Гродна[1].
Да самай сваёй смерці выконваў абавязкі намесніка старшыні Гродзенскай гарадской управы (па іншых звестках — намеснік прэзідэнта Гродна)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Фларэнцінай Зоф’яй Сыгетынскіх (польск.: Florentyna Zofia Sygietyńska; ?-1939). Жонка была грамадскай дзяячкай, сябрам Гродзенскага аддзялення Таварыства апекі над зняволенымі «Патранат». Існуе легенда, што, калі яе дом на Тэатральнай плошчы аднойчы абакралі, яна паскардзілася вязням гродзенскай турмы, якімі апекавалася, пасля чаго невядомыя ўсё вярнулі назад[2].
Дзеці:
- Зоф’я (1883—1915), у шлюбе з Міхалам Хмялеўскім (1861—1937);
- Мечыслаў (1884—1930, Крынкі), у шлюбе з Ідаляй з Рымвід-Міцкевічаў (1898—1955). Уладальнік маёнтка Жылічы. Скончыў гімназію ў Гродна. Нейкі час жыў у Варшаве (1920–1925). Памёр ад раку[3];
- Уладзіслаў (1887—1941).
Зноскі
- ↑ а б в г Вірыён дэ Мечыслаў-старэйшы Антоній Ян. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 72. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
- ↑ Вірыён дэ Фларэнціна Зоф’я. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 72. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
- ↑ Вірыён дэ Мечыслаў-малодшы. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 72. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вірыён дэ Мечыслаў-старэйшы Антоній Ян. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 72. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
- Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny. Częsć 8. Warszawa, 2007. Str. 187.