Антоні Касакоўскі
Антоні Касакоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Antoni Kossakowski | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Маер | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1735[1] |
||||||
Смерць |
25 верасня 1798[2]
|
||||||
Род | Касакоўскія | ||||||
Бацька | Дамінік Касакоўскі | ||||||
Маці | Марыяна з Забелаў[d] | ||||||
Жонка | Элеанора са Страшэвічаў[d] | ||||||
Дзеці | Ганна, Марыяна, Ефрасіння, Ян Непамуцэн, Міхаіл, Юзаф і Шыман | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Антоні Касакоўскі (1735 — 25 верасня 1798) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, апошні кашталян інфлянцкі (1789—1795), пасол Чатырохгадовага сойма.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік знатнага вялікалітоўскага шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон». Другі сын стольніка жмудскага і стражніка ковенскага Дамініка Касакоўскага (1711—1743) і Марыяны з Забелаў. Браты — ваявода віцебскі і браслаўскі Міхаіл, біскуп інфлянцкі Юзаф Казімір і вялікі гетман літоўскі Шыман Марцін.
Быўшы прадстаўніком знатнага роду, Антоні Касакоўскі займаў шэраг дзяржаўных і ваенных пасад. У 1759 годзе — стражнік і падстароста ковенскі, быў выбраны дэпутатам Літоўскага Трыбунала. У 1762 годзе — харунжы пяцігорскай харугвы ў літоўскіх войсках. У 1765 годзе атрымаў пасаду пісара земскага ковенскага.
У 1777 годзе Антоні Касакоўскі, які ведаў кірыліцу і старабеларускую мову, быў запрошаны ў Варшаву для ўдзелу ў стварэнні копіі Метрыкі ВКЛ. У 1780 годзе быў выбраны паслом ад Ковенскага павета на сойм. У 1783 годзе атрымаў пасаду харунжага ковенскага і Ордэн Святога Станіслава.
У 1784 годзе пры садзейнічанні расійскага пасланца Магнуса фон Штакельберга Антоні Касакоўскі паспрабаваў дамагчыся пасады кашталяна менскага, але гэту пасаду заняў Шыман Забела. У 1786 годзе прэтэндаваў на мсціслаўскую кашталянію, якую паспеў перахапіць Юзаф Храпавіцкі.
У 1788 годзе Антоні Касакоўскі быў выбраны паслом ад Ковенскага павета на Чатырохгадовы сойм (1788—1792). Удзельнічаў у камісіі па праверцы вайсковага дэпартамента, у 1789 годзе быў выбраны соймавым суддзёй. У далейшым не ўдзельнічаў у працы сойма і прадстаўляў Ковенскі павет у Трыбунале Вялікага Княства Літоўскага. 30 верасня 1789 года атрымаў пасаду кашталяна інфлянцкага. У 1791 годзе стаў кавалерам Ордэна Белага Арла. У 1792 годзе расійскі пасланец Якаў Булгакаў унёс імя Антонія Касакоўскага ў спіс польска-літоўскіх паслоў і сенатараў, якія выступалі супраць новай канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятай 3 мая 1791 года.
У 1792 годзе кашталян інфлянцкі Антоні Касакоўскі далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі, дзе выконваў функцыі саветніка генеральнай літоўскай канфедэрацыі.
У 1794 годзе ў час паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі Антоні Касакоўскі быў арыштаваны ў сваім маёнтку Марцінішках паўстанцкім атрадам пад камандаваннем князя Рамуальда Гедройца. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і мусіў быў паўстаць перад судом, але па асабістым распараджэнні самога Тадэвуша Касцюшкі быў вызвалены. Двое яго братоў былі павешаны паўстанцамі.
25 верасня 1798 года Антоні Касакоўскі памёр у сваім маёнтку Марцінішкі (Літва).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З 1763 года быў у шлюбе з Элеанорай Страшэвіч, ад якой меў трох дачок (Ганну, Марыяну і Ефрасінню) і чатырох сыноў (Яна Непамуцэна, Міхаіла, Юзафа і Шымана). Яго сын Юзаф Антоній Касакоўскі (1771—1842) быў генералам французскай арміі і ад'ютантам імператара Напалеона Банапарта.
Зноскі
- ↑ Antoni Korwin-Kossakowski // MAK
- ↑ Urzędnicy inflanccy XVI–XVIII wieku: spisy / пад рэд. К. Мікульскі, А. Рахуба — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 127. — 292 с. — ISBN 83-85213-11-2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Касакоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 69. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Krakowski Bernard. Kossakowski Antoni. // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV. Wrocław — W-wa — Kraków, 1968—1969. С. 263
- Нарадзіліся ў 1735 годзе
- Нарадзіліся ў Калінінградзе
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1798 годзе
- Памерлі ў Ёнаўскім раёне
- Таргавіцкія канфедэраты
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Касакоўскія
- Харунжыя пяцігорскія
- Стражнікі ковенскія
- Падстаросты ковенскія
- Пісары земскія ковенскія
- Харунжыя ковенскія
- Кашталяны інфлянцкія
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792