На пярэднім крыле маецца бледна-жоўтая пляма паміж субмаргінальнай паласой і першым ад вяршыні чорнай прыкастальнай плямай. На заднім крыле зубец кароткі, не даўжэй шырыні, сінія плямы дробныя і няяркія. Агульны фон карычнева-жаўтлява-рыжы. Даўжыня пярэдняга крыла 25-30 мм Размах крылаў да 60 мм.
Вусені шаравата-бурыя, з матава-жоўтымі падоўжнымі спіннымі палосамі і жоўтымі шыпамі[1].