Модула-2
Выгляд
Modula-2 | |
---|---|
Клас мовы | імператыўная, структураваная, модульная |
З’явілася ў | 1978 |
Аўтар(ы) | Ніклаўс Вірт |
Тыпізацыя даных | строгая, статычная |
Асноўныя рэалізацыі |
Кампілятар ETH напісаны Н.Віртам, |
Дыялекты | PIM2, PIM3, PIM4, ISO |
Зведала ўплыў | Модула, Mesa, Паскаль, Algol-W |
Паўплывала на | Модула-3, Аберон, Ада, Фартран 90, Lua, Seed7, Zonnon, Modula-GM |
Модула-2 (англ.: Modula-2) — камп'ютарная мова праграмавання высокага ўзроўню. Створана паміж 1977 і 1985 гг. Ніклаусам Віртам як перагляд мовы Паскаль; прызначана быць адзінай мовай для аперацыйнай сістэмы і прыкладных праграм персанальнай працоўнай станцыі Ліліт.[1]
Асноўныя канцэпцыі:
- Модуль — адзінка раздзельнай кампіляцыі;
- Каруціна (англ.: coroutine) — базавы будаўнічы блок для канкурэнтных працэсаў;
- Тыпы і працэдуры, якія дазваляюць доступ да машынна-спецыфічных дадзеных.
Ніклаўс Вірт разглядаў мову Модула-2 як пераемніцу сваіх ранейшых моў праграмавання, Паскаль і Модула.[2]
Зноскі
- ↑ Summary of Projects by N. Wirth, 1962—1999
- ↑ N. Wirth, Pascal and its Successors. In Software Pioneers, M. Broy and E. Denert, Eds. Springer-Verlag, 2002, ISBN 3-540-43081-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8