Моўны пурызм
Пурызм (лац.: purus «чысты») — грамадскі рух, які выступае за чысціню мовы ад замежных элементаў. Часцяком пурызм накіраваны супраць элементаў той мовы, якая пагражае мове, якую спрабуюць абараняць (напрыклад, выкарыстанне кірылічнага алфавіта ў Заходняй Беларусі (1921—1939), замест лацінкі, якая нагадвала польскую мову).
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Думка, якая бачыць у засваенні замежных слоў злачынства супраць народнасці, атрымлівае асаблівую сілу ў эпоху рамантычнага нацыяналізму. Так, у Германіі яшчэ з канца XVIII стагоддзя з’яўляецца цэлы шэраг палемічных твораў і таварыстваў, якія маюць на мэце ачышчэнне роднай мовы ад замежных, асабліва французскіх, запазычанняў («Verwälschung»). У Францыі, дзе пытанне аб чысціні мовы было яшчэ да класікаў прадметам дбайных пошукаў і клопатаў і дзе яно не сыходзіла з літаратурнай глебы, яно не мела такога вострага, баявога характару, тым больш што французская мова ніколі не была насычаная ў такой ступені запазычанымі словамі, як нямецкая.
Спробы нямецкіх пурыстаў — у сувязі з падтрымкай урада — атрымалі некаторы поспех; афіцыйнай тэрміналогіі патроху ўдавалася выціскаць з мовы замежныя назвы (напрыклад «Schaffner» замест «Conducteur», «Wettbewerb» замест ранейшага «Conkurrenz» і да таго падобнае); ладзіліся конкурсы з прэміямі за ўдалыя словы для замены замежных; атрымлівалі свае асаблівыя назвы прадметы ўжытку, паўсюль вядомыя пад міжнароднымі назвамі: «Fernsprecher» — тэлефон, «Fahrrad» — веласіпед і іншыя. Многія з гэтых лінгвістычных новаўвядзенняў былі нязручнымі ў звароце і нават пачварнымі, або скажалі сэнс паняццяў, якія яны пазначалі. Свайго роду верхам гэтай тэндэнцыі стала ліквідацыя самога тэрміна «пурызм» — замест слова «Sprachpurismus» сталі ўкараняць «Sprachreinigung». У гады кіравання нацыстаў гэта вылілася ў стварэнне цэлага «праўдзівага арыйскага навамоўя».
Формы
[правіць | правіць зыходнік]Розныя навукоўцы распрацавалі класіфікацыю пурызму. Гэтыя класіфікацыі прымаюць розныя крытэры як адпраўны пункт, таму часткова не залежаць адзін ад аднаго.
Паводле падыходу
[правіць | правіць зыходнік]- Архаізавальны пурызм: адбываецца, калі супольнасць спрабуе адрадзіць мову часу, успрыманага ёй як залатога, альбо сапраўднага залатога часу яе літаратуры.
- Этнаграфічны пурызм: заснаваны на ідэалізацыі сельскай мясцовасці, народных апавяданняў і дыялектаў.
- Элітарны пурызм: звязаны з вельмі фармальнай разнастайнасцю, звязанай з элітай, напрыклад, з мовай, якой размаўляюць у судзе.
- Рэфармісцкі пурызм: галоўнай асаблівасцю тут з’яўляецца разрыў сувязяў з мінулым.
- Патрыятычны пурызм: прадугледжвае скасаванне альбо выключэнне старонніх элементаў.
Гэтая класіфікацыя пурыстычных арыентацый, зробленая Джорджам Томасам, уяўляе ідэальныя формы. На практыцы гэтыя арыентыры часта спалучаюцца.
Паводле мэт
[правіць | правіць зыходнік]- Дэмакратычны пурызм: імкнецца забяспечыць зразумеласць (сучасных) паняццяў для большай групы карыстальнікаў мовы шляхам навязвання іх выражэння пры дапамозе агульных, штодзённых слоў ці выразаў.
- Уніфікаваны пурызм: імкнецца да лепшага аб’яднання агульнай групы карыстальнікаў мовы за кошт памяншэння пэўных рэгіянальных ці прафесійных моўных асаблівасцей, якія могуць аддзяляць розныя аспекты жыцця і нават перашкаджаць узаемасувязі паміж людзьмі або падгрупамі рознага рэгіянальнага ўзроўню альбо прафесіяналізму.
- Абаронны пурызм: скіраваны на абарону мовы ад вонкавых пагроз. Пераважна іх трэба разумець як наплыў замежных ідэй, якія пэўная моўная група (альбо яе палітычная сістэма) абвяргае альбо абвяргнула, альбо наплыў замежных слоў ці выразаў, якія, як правіла, замяняюць прыроджаную лексіку, памяншаючы і/альбо падвяргаючы небяспецы рэгіянальную або міжпакаленную зразумеласць у моўнай вобласці альбо паміж яе сапраўднымі носьбітамі і літаратурнымі рэшткамі іх шанаваных продкаў, гэтак званай, «класікай».
- Прэстыжны пурызм: накіраваны на розныя прэстыжныя функцыі.
- Абмежавальны пурызм: накіравана на ўстанаўленне нейкай падзельнай функцыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пуризм (филологич.) / Вентцель Т. В. // Проба — Ременсы. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 21).
- Горнфельд А. Г. Пуризм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Винокур Г. О. О пуризме // О культуре языка. — 2 изд.. — М., 1929.
- Винокур Г. О. Русский язык. — М., 1945.
- Под редакцией В. М. Фриче, А. В. Луначарского. Пуризм // Литературная энциклопедия. — В 11 т.; М.: издательство Коммунистической академии, Советская энциклопедия, Художественная литература (рус.). — 1929—1939. // Литературная энциклопедия (1929—1939)
- Розенталь Д. Э., Теленкова М. А. пуризм // Словарь-справочник лингвистических терминов. Изд. 2-е. — М.: Просвещение (рус.). — 1976. // Словарь-справочника лингвистических терминов, 1976