Мядзве́дкі (Gryllotalpidae) — сямейства насякомых надсямейства цвыркуновых атрада прамакрылых. Існуе каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды. Шкоднікі палявых, агароднінных, пладовых культур і лясных парод. На Беларусі ў вільготных мясцінах (каля вадаёмах, у садах, агародах і інш.) трапляецца мядзведка звычайная (Gryllotalpa gryllotalpa).
Цела даўжынёй 25-60 мм, цёмнае, густа ўкрытае дробнымі валаскамі. Пярэдняспінка вялікая. Пярэднія ногі капальныя, з моцна развітымі сцёгнамі і галёнкамі. Надкрылы кароткія. Крылы(руск.) (бел. шырокія, доўгія, складзенныя ў выглядзе жгутоў.