Перайсці да зместу

Мёртвае (возера, Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мёртвае
Мёртвае возера
Мёртвае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,1 км
Плошча 0,01 км²
Найбольшая глыбіня 4,8 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Мёртвае (Беларусь)
Мёртвае
Мёртвае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёртвае — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Блакітныя азёры». Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр.

Возера належыць да басейну ракі Страча.

Катлавіну возера ўтварае паласа верхавога балота, а таму ў ваду не трапляюць мінеральныя рэчывы. Мінералізацыя возера не перавышае 50—60 мг/л. Воднае люстэрка мае амаль чорны колер. На мелкаводдзі водныя расліны не распаўсюджаныя. Рыба ў возеры практычна адсутнічае. З гэтай прычыны возера атрымала сваю назву.